РУ БЕ EN

V вучнёўская чытацкая канферэнцыя «Чалавек без бацькоўскага краю, як без песні ў гаі салавей»

20.12.2022

 

      17 снежня 2022 года адбылася V вучнёўская чытацкая канферэнцыя «Чалавек без бацькоўскага краю, як без песні ў гаі салавей», якую падрыхтавала разам з вучнямі 8 «А» класа настаўніца вышэйшай катэгорыі Шалаева Валянціна Васільеўна. На этапе падрыхтоўкі канферэнцыі вучні чыталі вершы паэтаў-землякоў, знаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў, вывучалі іх шлях у літаратуру, рыхтавалі паведамленні і прэзентацыі сваіх маленькіх даследаванняў. Самымі ўдалымі і добра падрыхтаванымі былі выступленні Ануфрыевай Варвары, Скорай Дар’і, Маляўскай Дар’і, Нікіцінай Ульяны, Мацюкевіч Дар’і, Сламянец Дзіяны, Валынец Аліны, Рагалевіч Альбіны, Пакатовіч Аляксандры, Аксёнкінай Сафіі, Рухлевіч Паліны, Дзяругінай Уладзіславы. Вучні 8 «А» класа запрасілі на мерапрыемства былога дырэктара гімназіі А.В.Ралькевіч.
    Гімназісты 8 «Б» класа разам з настаўніцай-метадыстам Рэпенка Ірынай Уладзіміраўнай падрыхтавалі матэрыял пра пісьменніка-земляка Зубкоўскага Браніслава Аляксандравіча. Самы актыўны ўдзел прымалі Лохач Вікторыя, Мярцалава Валерыя, Міхарэвіч Марыя.

Вядучыя Скорая Дар’я і Ануфрыева Варвара.


Удзельнікі вучнёўскай канферэнцыі:

Нікіціна Ульяна і Мацюкевіч Дар’я

Рагалевіч Альбіна

Сламянец Дзіяна

Валынец Аліна

Маляўская Дар’я

Рухлевіч Паліна, Дзяругіна Уладзіслава, Аксёнкіна Сафія

Пакатовіч Аляксандра

Мярцалава Валерыя, Лохач Вікторыя, Міхарэвіч Марыя

Дырэктар гімназіі Алена Іванаўна ўручыла ўзнагароды ўдзельнікам чытацкай канфэрэнцыі.

На чытацкай канферэнцыі выступіла Ала Васільеўна Ралькевіч, якая чытала свае вершы.

Удзельнікі V вучнёўскай чытацкай канферэнцыі – гімназісты 8 «А» і 8 «Б» кл.