РУ БЕ EN

V раённая чытацкая канферэнцыя "Чалавек без бацькоўскага краю, як без песні ў гаі салавей..."

04.01.2023

4 студзеня 2023 года на базе ДУА "Мар'iнагорская гiмназiя" адбылася V раённая чытацкая канферэнцыя "Нашы пiсьменнiкi-землякi" "Чалавек без бацькоўскага краю, як без песнi ў гаi салавей..." Душэўна i пранiкнёна вучнi Мар'інагорскай гiмназii, Сярэдняй школы №1, Сярэдняй школы №2, Сярэдняй школы №4, Дукорскай сярэдняй школы, Праўдзiнскай сярэдняй школы, Бор-Слабадской базавай школы ўзгадвалi бiяграфii нашых паэтаў-землякоў, чыталi iх вершы, слухалi музычныя творы, створаныя на вершы А. Радкевiч. Iмёны славутых землякоў - паэтаў: Б.Зубкоўскага, У. Рунцэвiча, А. Пiсарыка, А. Ралькевiч, С. Меляшкевiч, В. Савасцюк, С.Асташэвiча, Р.Ляпiча, Т.Бондар, як i iх вершы, застануцца з намi надоўга, а жаданне перачытаць зборнiк вершаў нашых землякоў "Уласным лёсам спалучаць вякi. Пухавiччына лiтаратурная"ўзнiкла ў кожнага прысутнага на канферэнцыi.
     Кожны ўдзельнiк на памяць аб мерапрыемстве атрымаў сертыфiкат.

Фотогалерея: