РУ БЕ EN

Сустрэча аматараў беларускай мовы і літаратуры з 9 устаноў адукацыі раёна

16.12.2023

 

👫16 снежня ў гімназію прыехалі аматары беларускай мовы і літаратуры з 9 устаноў адукацыі раёна: Сярэдніх школ 1 і 4 г. Мар'іна Горка, Ананіцкай, Пухавіцкай, Дукорскай, Праўдзінскай сярэдніх школ, Блужскай, Турынскай, Азярычынскай базавых школ. Аб'яднала вучняў і настаўнікаў пятая раённая чытацкая вучнёўская канферэнцыя "Малавядомае ў культуры беларусаў". Шмат цікавых звестак даведаліся прысутныя пра абрады і традыцыі з жыцця нашых продкаў. Адкрылі для сябе новыя славутыя імёны, пранікліся выразным чытаннем вучнямі небыліц, атрымалі салодкія пачастункі напярэдадні надыходзячых святаў, атрымалі асалоду ад верша, напісанага кіраўніком раённага метадычнага аб'яднання. Прыгожае, мілагучнае беларускае слова зноў загучыць на чарговай раённай канферэнцыі, якая адбудзецца ў сакавіку на базе Мар'інагорскай гімназіі.

 

Фотогалерея: